загрузка карты...
Бранiраванне

Усё, што Вам трэба зрабіць – толькi запоўніць простыя формы. Нашы менеджэры аператыўна звяжуцца з Вамі і дадуць кансультацыю по падбору пакояў

Дата прыбыцця:
Дата ад'езду:
Колькасць чалавек:
Водгукi
  • Карніевіч Сяргей, загадчык аддзялення хірургіі сасудаў МАКБ.
    Карніевіч Сяргей, загадчык аддзялення хірургіі сасудаў МАКБ.
    Некалькі разоў пашчасціла пабываць у сядзібе VODAR. Шмат пазітыўных эмоцый! Але пра ўсё па-парадку. Упершыню гравейная дарога ад Ухвалы да вёскі Гумны, дзе размешчана сядзіба, ніякіх пазітыўных эмоцый не выклікала: 10 кіламетраў па пылу. :) Яшчэ больш маркотнае ўражанне выклікала сама вёска, амаль «пацёмкінская», старыя хаты, якiя пакрывіліся, падворкi, якiя зараслi бур'янам... Але вось вёска скончылася - і на краі лесу зусім іншая карціна. Дабраякасныя пабудовы і дагледжаная тэрыторыя: там і гасцінічны комплекс, і шыкоўная лазня з басейнам, і памяшканне для правядзення канферэнцый ... Праўда, да ўсяго гэтага гараджане звыклыя, гэтым iх не здзівіць. Самае прыемнае - гэта душа Сядзібы, тое цяпло, з якім цябе сустракаюць. Гаспадыня вельмі ўважлівая да гасцей, вось толькі яе падколкі не кожны здольны вытрымаць :) У Сядзібе ёсць усё для камфортнага адпачынку на прыродзе. Прагулкі па прыгожым лесе з найчысцейшым паветрам, пасля якіх спіш як забіты. Паездкі на квадрацыклах па непраходных забалочаных месцах з расказамі пра гісторыю крупскага краю. Фантастычнае лясное возера, акружанае балотам, да якога не пад'едзеш на аўтамабілі, а дабярэшся толькі пешшу або на квадрацыкле. Усё гэта застаецца прыемнымі ўспамінамі пра вельмі якасны адпачынак ў беларускай глыбінцы. Сядзіба VODAR сапраўды тое месца, у якое хочацца вяртацца.
    P.S. 1) Наведванне сядзібы не рэкамендую асобам з няўстойлівай псіхікай, паколькі ўсё сказанае і зробленае вамі будзе неадкладна ў жорсткай з'едлівай форме звернута супраць вас :) 2) Не спадзявайцеся на ўдалае паляванне, звера вы зможаце ўбачыць толькі ў музеі Гаспадара Сядзібы ў выглядзе прыгожых пудзілаў і дзіўных рагоў. Паляўнічых спецыяльна водзяць, як вобразна выказаўся адзін егер, "там, дзе Макар свіней не пасвіў" :)
  • Вільфрэд Егер, Старшыня Праўлення Інстытута VDE
    Вільфрэд Егер, Старшыня Праўлення Інстытута VDE
    Я прысутнічаў у якасці спецыяльнага госця на 79 Генеральнай Асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі, якая праходзіла з кая праходзіла з 12 па 16 кастрычніка 2015 у Мінску. Як у спецыяльнага госця, у мяне была магчымасць наведаць цудоўнае месца, якое прапануе самыя прыгожыя аб'екты беларускай прыроды, гісторыі і культуры. Гэта месца знаходзіцца недалёка ад горада Крупкі і называецца "VODAR, у гармоніі з прыродай". Увесь сэрвіс, які уключаў пражыванне, харчаванне, і здаровы лад жыцця, быў на самым высокім узроўні. Такі сэрвіс - гэта вынік адданага цёплага стаўлення гаспадыні Вольгі і яе выдатнай каманды. З найлепшымі пажаданнямі з Германіі, Вільфрэд Егер, 21 кастрычніка 2015 года.
  • АЛЯКСАНДР МОХАНЬ, хірург 11-ай гарадзкой бальніцы
    АЛЯКСАНДР МОХАНЬ, хірург 11-ай гарадзкой бальніцы
    Быў некалькі разоў на паляванні. Проста ў захапленні. Выдатная інфраструктура і клопат. Усё прадумана: ад хаткі для пераапранання да індывідуальных шафаў. Выдатны калектыў і, галоўнае, адчуваецца прафесіяналізм. Лес, прырода – усё проста фантастычнае. І, вядома, вынік. Глядзіце фота. А пасля палявання ёсць практычна ўсё. Ад басейна да лазні. Вельмі раю і, вядома, спадзяюся, што сам зноў апынуся ў гэтых месцах.
  • Жылко АНДРЭЙ, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ТАА «МITГРУП»
    Жылко АНДРЭЙ, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР ТАА «МITГРУП»
    Неаднаразова наведваў сядзібу VODAR адзін і з сябрамі. Незабыўнае месца ў плане камфорту, выгоды, паслуг і мерапрыемстваў. Тут створаны самыя лепшыя ўмовы для палявання. У тутэйшых лясах можна сустрэць усіх звяроў, на якіх дазволена паляванне ў РБ. Ні на што не прамяняю гэтае месца для палявання і актыўнага адпачынку. Прыязджаю пастаянна сюды праводзіць час, што і ўсім раю.
Больш водгукаў

Публічны выклік на паядынак!

Публічны выклік на паядынак! У сувязі з тым, што капітан каманды Stels не змог наведаць квадраспаборнiцтвы ў сядзібе VODAR 26 верасня 2015 года па прычыне ўдзелу ў цырымоніі закрыцця мотасезона Harley Davidson, каманда BRP кідае пальчатку правадыру каманды Stels. Калі капітан адмаўляецца ад наведвання сядзібы VODAR у перыяд з 31. 10. 2015 года па 01. 11. 2015 года, гэта будзе расцэнена як прызнанне паражэння ў цяжкім квадрабаю.